Марцэлеў Станіслаў Віктаравіч, нарадзіўся 1.01.1925 г. у в. Шарыбаўка
Буда-Кашалёўскага р-на. Гісторык. Член-карэспандэнт АНБ (1980), сапраўдны член (акадэмік) Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій і ўпраўленчых ведаў (1996), доктар гістарычных навук (1972), прафесар (1992). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1990).
Да Айчыннай вайны жыў у Шклове. Бацька працаваў на льнозаводзе. У 1939 - 1941 гг. вучыўся ў сярэдняй школе № 2. Удзельнік партызанскага руху.
У 1950 г. закончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў рэдактарам раённай газеты і газеты палітаддзела МТС (г. п. Відзы). 3 1953 г. - у апараце ЦК КПБ: інструктар, загадчык сектара, з 1965 г. - загадчык аддзела культуры. У 1976 - 1995 гг. - дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБ, з 1995 г. - саветнік пры дырэкцыі МЭФ НАНБ.
Надрукаваў больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій. Падрыхтаваў 7 кандыдатаў навук. Адзін са стваральнікаў 7-томнага (у 8 кнігах) «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», сааўтар і галоўны рэдактар 6-томнай «Гісторыі выяўленчага мастацтва Беларусі».
Старшыня праўлення Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Нацыянальнага камітэта РБ па вывучэнні і распаўсюджванні ведаў аб славянскіх культурах. У 1980 - 1991 гг. - рэдактар часопіса «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі».
У 1967 - 1980 гг. - дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
Узнагароджаны трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны», 10 медалямі.
Асноўныя працы: Печать Советской Белоруссии. Мн., 1967; На путях строительства социализма (Печать Белоруссии в 1926 - 1937 гг.). Мн., 1972; К духовному расцвету (исторический опыт развития белорусской советской культуры). Мн., 1974; Художественная культура Белоруссии на современном этапе. Мн., 1978; Печать Белоруссии в период развитого социализма. Мн., 1982.