Лаліні Уладзімір Альбертавіч, нарадзіўся у 1947 г. у
паселішчы Сант-Антоніс на поўначы Італіі ў сялянскай сям'і. Праз 6 гадоў паступіў у першы клас пачатковай школы, а ў 1957 г. разам з бацькамі пераехаў у Беларусь, у Шклоў - на радзіму маці, якая была вывезена акупантамі на працу ў Германію ў 1942 г. Пасля набыцця сярэдняй адукацыі ў СШ № 3 г. Шклова паступіў у Віцебскі медыцынскі інстытут, які закончыў у 1970 г. За выдатныя поспехі ў вучобе быў рэкамендаваны ў клінічную ардынатуру па тэрапіі. У 1973 г. паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю па раздзелу кардыялогіі. З 1975 па 1977 г. - старшы навуковы супрацоўнік буйнога маскоўскага НДІ. У 1978 г., знаходзячыся на стажыроўцы ў Балонскім універсітэце (Італія), здаў экстэрнам экзамены, абараніў дыпломную работу і атрымаў званне доктара медыцыны гэтага універсітэта. З 1979 г. працуе ў Віцебскім медыцынскім інстытуце, прайшоў усе ступені навукова-педагагічнай лесвіцы - ад асістэнта да прафесара, загадчыка кафедры шпітальнай тэорыі і функцыянальнай дыягностыкі. У 1989 г. абараніў доктарскую дысертацыю ў Каўнаскай медыцынскай акадэміі.
1989-1992 г. г. арганізаваў і ўзначаліў кафедру функцыянальнай дыягностыкі факультэта ўдасканалення ўрачоў.
1992-2000 г. г. загадваў кафедрай факультэцкай тэрапіі.
2000-2009 г. г. галоўны ўрач Віцебскага абласнога аб'яднання «Кардыялогія», галоўны кардыёлаг Віцебскай вобласці.
2005 г. абраны правадзейным членам (акадэмікам) Міжнароднай Навуковай Акадэміі інфармацыйных тэхналогіі.
За час работы ў інстытуце апублікаваў 83 навуковыя працы, падрыхтаваў трох кандыдатаў навук. Займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне выкарыстання тэорыі катастроф у кардыялогіі.