Субач Валерый Станіслававіч, нарадзіўся 6.04.1945 г. у Шклове. Чатырнаццацігадовым хлапчуком паехаў вучыцца ў Мінск, паступіў у аўтатэхнікум і закончыў яго ў 1964 г. На працягу наступных сямі гадоў працаваў у НДІ аўтапрома, без адрыву ад работы працягваў вучобу. У 1971 г. закончыў Беларускі палітэхнічны інстытут, атрымаў дыплом інжынера-механіка. Далейшае жыццё Валерый Станіслававіч прысвяціў навукова-канструктарскай дзейнасці ў НДІ аўтапрома, СКБ інстытута цепла- і маса- абмену. 3 1981 г. працуе ў НПА «Цэнтр» спачатку загадчыкам сектара, з 1982 г. - начальнікам аддзела.
За распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку краіны новай тэхнікі ў 1989 г. В. С. Субачу прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР у галіне навукі і тэхнікі.
15 ліпеня 1991 г. у росквіце творчых сіл Валерый Станіслававіч трагічна загінуў.
Г. Напрэеў, А. Турбінскі