Ісаеў Віктар Цітавіч, нарадзіўся 7.11.1937 г. у в. Камароўка.
У 1956 г. закончыў Каменна-Лаўскую СШ. У 1956-1960 гг. - служба ў Паўночным ВМФ (падводнік). Пасля звальнення вучыўся ў Мінскім педінстытуце імя А. М. Горкага на гісторыка-геаграфічным факультэце, які закончыў у 1965 г. з адзнакай і быў пакінуты працаваць у інстытуце асістэнтам на кафедры ўсеагульнай гісторыі.
З 1969 па 1971 г. быў аспірантам; абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Падрыхтоўка і рост кадраў рабочага класа БССР у пасляваенныя гады (1945 - 1950)». З 1977 па 1990 г. - дэкан па рабоце з замежнымі студэнтамі, пасля - дацэнт кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычных навук. У розных выданнях апублікавана каля 30 навуковых прац, навукова-папулярных артыкулаў.