Фадзееў Валерый Аляксеевіч, нарадзіўся 1.01.1946 г. у в. Навасёлкі.
У 1962 г. закончыў Гарадзішчанскую СШ. Пасля вучыўся ў тэхнічным вучылішчы, да 1966 г. працаваў у Чалябінску токарам, слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі. Пасля пераезду ў Мінск да 1973 г. быў токарам ў адным з цэхаў трактарнага завода, намеснікам сакратара камітэта камсамола У 1973 - 1975 гг. - інструктар, загадчык сектара, намеснік загадчыка аддзела Мінскага абкома ЛКСМБ. З адзнакай скончыў вячэрняе аддзяленне юрыдычнага факультэта БДУ.
3 1975 па 1994 г. працаваў у юрыдычным упраўленні апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь: рэферэнт, старшы рэферэнт, намеснік загадчыка аддзела, намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік упраўлення. Удзельнічаў у падрыхтоўцы шэрага законапраектаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку законаў аб уласнасці, аб арэндзе, аб прадпрыемствах, аб прадпрымальніцтве, аб эканамічнай няздольнасці і банкруцтве, аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі. Аўтар некалькіх навуковых прац па юрыдычнай тэматыцы. У складзе рабочай групы канстытуцыйнай камісіі прымаў удзел у падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З красавіка 1994 г. па снежань 1996 г. з'яўляўся членам, намеснікам старшыні Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. I. Леніна». У 1995 г. прысвоена званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь».
Г. Напрэеў