Шабайлаў Віктар Іванавіч 
     Шабайлаў Віктар Іванавіч, н.8.02.1931 г. у в. Мікалаеука. Юрыст. Член-карэспандэнт АНБ (1986), доктар юрыдычных навук (1980), прафесар (1992), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1994).
     У 1948 - 1951 гг. - студэнт Магілёўскага педвучылішча. 1951 - 1953 гг. - служба ў Савецкай Арміі. Пасля звальнення год працаваў настаўнікам у Александрыйскай НСШ, затым зноў вучоба ў Белдзяржуніверсітэце на юрыдычным факультэце, які закончыў у 1959 г. На працягу двух гадоў быў стажорам на пасадзе народнага суддзі ў Магілёўскім абласным судзе, працаваў памочнікам пракурора ў пракуратуры г. Магілёва, памочнікам пракурора Мсціслаўскага р-на.
     У снежні 1961 г. В. I. Шабайлаў залічаны ў аспірантуру аддзела прававых навук (мэтавая аспірантура ў Інстытуце дзяржавы і права АН СССР). З 1964 малодшы, старшы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН Беларусі. З 1974 загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН Беларусі. Абараніў у сакавіку 1964 г. кандыдацкую дысертацыю, а ў 1980 г. - доктарскую дысертацыю на тэму: «Арганізацыйна прававыя праблемы кіравання сацыяльна-культурным будаўніцтвам». Навуковая дзейнасць Віктара Іванавіча звязана з Акадэміяй навук Беларусі: са снежня 1964 г. ён працуе ў Інстытуце філасофіі і права на пасадзе навуковага супрацоўніка, з 1973 г. - загадчык сектара (аддзела дзяржаўнага права і кіравання Інстытута філасофіі і права АНБ).
     З характарыстыкі, выдадзенай кіраўніцтвам інстытута:
     «...В.М.Шабайлов зрелый н высококвалифицированный научный сотрудник, добросовестно и творчески работает над повышением политического, профессионального уровня, является одним нз ведущих ученых республики в области государственного управления, советского и административного права».
     Віктар Іванавіч прымае актыўны ўдзел у заканатворчай рабоце, у тым ліку ў падрыхтоўцы Канстытуцыі Рэспублікі. Сектарам дзяржправа і кіравання, які ён узначальвае, падрыхтавана і апублікавана 18 манаграфій (4 з іх і каля 50 іншых навуковых работ падрыхтаваў асабіста); шэсць супрацоўнікаў сектара абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Нямала часу ўдзяляе загадчык сектара грамадскай рабоце: доўгі час узначальваў камітэт народнага кантролю, прафсаюзную арганізацыю інстытута; з'яўляецца членам вучоных саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый, членам экспертнага савета ВАК РБ, з 1996 г. - член Канстытуцыйнага суда РБ, кансультацыйнага савета адміністрацыі Прэзідэнта. У 1994 г. В. I. Шабайлаву прысвоена званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».
     У 1995-1996 дырэктар Навукова-даследчага цэнтра праблем дзяржаўнай кадравай палітыкі і ўдасканальвання дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час кіраўнік Цэнтра даследаванняў праблем дзяржавы, кіравання і публічнага права Інстытута дзяржавы і права НАН Беларусі. Аўтар больш за 180 навуковых работ, у тым ліку 12 манаграфій. Падрыхтаваў 12 кандыдатаў і 2 дактары навук. З'яўляецца членам савета па абароне дысертацый.
     У якасці кіраўніка, выканаўцы удзельнічаў у распрацоўцы шэрагу законапраектаў: аб культуры, аб ахове здароўя, аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., а таксама Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (з змен. і доп.), прынятай на рэспубліканскім рэферэндуме ў 1996, і інш. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1994), мае вышэйшы кваліфікацыйны клас суддзі. Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР (1982), медалямі dЗа шматгадовыя добрасумленны трудt (1991), dЗа працоўныя заслугиt (1991), Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001) за значны ўклад у развіццё тэорыі і практыкі канстытуцыйнага працэсу, актыўны ўдзел у заканатворчай дзейнасці. Асноўныя працы: Кіраванне аховай здароўя ў СССР (1968); Савецкае адміністрацыйнае права. Кіраванне сацыяльна-культурным будаўніцтвам (1980, у суаўт.); Кіраванне прамысловасцю ў саюзнай рэспубліцы (1987, у суаўт.); Адміністрацыйна-прававыя асновы дзяржаўнага кіравання (2004, у суаўт.); Навуковыя асновы ідэнтыфікацыі і выкарыстання грамадска-функцыянальных інавацый (2004, у суаўт.); Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у сістэме дзяржаўных органаў (Навуковыя працы Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ) (2006).
     Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (1997 - 2001). Супрацоўнік Інстытута дзяржавы і права НАН Беларусі (2001 - 2007.). Выкладчык Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА". (інформ. на 2014 г.)
     Навуковыя працы па праблемах дзяржаўнага будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, сацыя-культурнага будаўніцтва, адміністрацыйнага права.
                                                                                                   Г. Напрэеў 
Варанковы Іван і Мікалай
Гадуноў Аляксандр Антонавіч
Дарасевіч Аляксандр Еўдакімавіч
Ісаеў Віктар Цітавіч
Лаліні Уладзімір Альбертавіч
Маісеенкаў Аляксандр Макаравіч
Марцэлеў Станіслаў Віктаравіч
Напрэеў Георгій Лаўрэнцьевіч
Новікаў Васіль Іванавіч
Палякоў Аляксандр Максімавіч
Радзько Усевалад Пятровіч
Росман Іосіф Самуілавіч
Сенакосава Людміла Рыгораўна
Сенакосаў Эдуард Аляксандравіч
Субач Валерый Станіслававіч
Сямешчанка Сафія Мікалаеўна
Фадзееў Валерый Аляксеевіч
Шабайлаў Віктар Іванавіч
Шык Барух бен Яакаў
Шынкароў Васіль Васільевіч
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail:lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library