Сенакосаў Эдуард Аляксандравіч, нарадзіўся 2.07.1937 г. у в. Фашчаўка ў сям'і служачага.
Пасля заканчэння ў 1955 г. Фашчаўскай СШ працаваў на мясцовай МТС. 3 1956 па 1960 г. служыў у Ваенна-марскім флоце СССР. У 1965 г. з адзнакай закончыў фізіка-матэматычны факультэт Кішынёўскага дзяржаўнага універсітэта. Усе гады вучобы з'яўляўся ленінскім стыпендыятам. У 1971 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1990 г. прысуджана вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук, у 1993 г. - званне прафесара. За навуковыя дасягненні ў галіне тэхналогіі паўправадніковых матэрыялаў і прыборных элементаў на іх аснове Э. А. Сенакосаву прысвоена званне лаўрэата Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі (1989). Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана 7 кандыдатаў навук. Ім надрукавана каля 150 навуковых работ, атрымана 5 патэнтаў на вынаходніцтва.
З 1965 г. Э. А. Сенакосаў вядзе педагагічную работу ў ВНУ, выконваючы ў розны час абавязкі дэкана, загадчыка кафедраў. 3 1994 г. з'яўляецца загадчыкам кафедры цвёрдацельнай электронікі і кіраўніком навукова-даследчай лабараторыі ў Прыднястроўскім дзяржуніверсітэце (г. Ціраспаль). Апошнія дзесяць гадоў - член і вучоны сакратар Савета па абароне дысертацый па спецыяльнасці «фізіка паўправаднікоў і дыэлектрыкаў», член навукова-метадычнага савета Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта.