Напрэеў Георгій Лаўрэнцьевіч, нарадзіўся 1.05.1923 у в. Ордаць.
Кандыдат гістарычных навук (1963), дацэнт (1966); закончыў Рэспубліканскую партыйную школу (1951), Мінскі педінстытут імя А. М. Горкага (1953), аспірантуру АН БССР (1963). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (07.1941 - 05.1945). Пасля звальнення з СА ў 1948 г. - інструктар РК КПБ (Шклоў, 1948 - 1949), рэдактар газеты палітаддзела МТС (Поразава, Гродзенская вобл., 09.1951 - 07.1953), інструктар аддзела агітацыі і прапаганды ЦК КПБ (07.1953 - 05.1958), рэдактар «Блакнота агітатара» (05.1958 - 05.1964), загадчык кафедры журналістыкі, моў і літаратуры Мінскай ВПШ (05.1964 - 10.1984).
Галоўныя кірункі навуковых даследаванняў - партызанскі рух у гады Вялікай Айчыннай вайны, развіццё сельскай гаспадаркі ў пасляваенныя гады, арганізацыя і планаванне работы рэдкалектываў.
Член рэдкалегіі і адзін з аўтараў выдання «Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны». Мн. Т. 2. 1984; Т. 3. 1985.