Росман Іосіф Самуілавіч, н. у 1913 г. у в. Стараселле.
Працаваць пачаў, яшчэ калі быў школьнікам. У 1929 г. уступіў у камсамол. Быў дэлегатам I Усебеларускага з'езда рабселькораў. У 1934 г. закончыў Мінскі педінстытут, пасля чаго стаў выкладчыкам гісторыі на рабфаку ў г. Бабруйску. Год служыў у Чырвонай Арміі, пасля звальнення працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў г. Бабруйску, дырэктарам полацкага педвучылішча. Са снежня 1938 па верасень 1940 г. - у апараце ЦК КП(б)Б: інструктар, лектар. З верасня 1940 па лістапад 1941 г. вучыўся ў ВПШ пры ЦК ВКП(б), адкуль накіраваны на партработу ў Казахстан: працаваў загадчыкам аддзела Сяміпалацінскага гаркома партыі, намеснікам загадчыка аддзела Сяміпалацінскага АК КП(б)К. У кастрычніку 1944 г. адазваны ў распараджэнне ЦК КП(б)Б. Займаў пасады памочніка другога сакратара ЦК, загадчык аддзела друку, паліграфіі і выдавецтваў. 3 1950 г. - выкладчык гісторыі партыі ў Рэспубліканскай, пазней - Мінскай вышэйшай партыйнай школе, дзе працаваў амаль 40 гадоў. Абараніў кандыдацкую дысертацыю. У снежні 1975 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэматыцы гісторыі Кампартыі Беларусі ў перадваенныя гады. Прафесар.
За шматгадовую плённую працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Росману I. С. прысвоена званне «Заслужаны работнік Вышэйшай школы Беларускай ССР». Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», многімі медалямі СССР, трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Памёр у 1992 г.
Г. Напрэеў