Маісеенкаў Аляксандр Макаравіч, н.6.07.1936 г. у в. Баброва
Дубровенскага р-на. 3 1939 па 1954 г. жыў у Шклове. Закончыў СШ № 2 з залатым медалём, паступіў у Маскоўскі інстытут тонкай хімічнай тэхналогіі імя Ламаносава, які паспяхова закончыў у 1960 г. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута арганічнай хіміі імя М. Дз. Зялінскага. У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1974 г. - доктарскую. Прафесар, Член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук (1990). Працаваў загадчыкам лабараторыі ў Інстытуце арганічнай хіміі імя М. Дз. Зялінскага, намеснік рэдактара часопіса «Органическая химия». Навуковая спадчына налічвае больш за 250 навуковых прац і патэнтаў.
Хімік-арганік, член-карэспандэнт РАН (1990). Працы ў галіне сінтэзу прыродных арганічных злучэнняў; распрацаваў метады стэрэаспецыфічнага сінтэзу прыродных алефінаў. Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (1998 г., пасмяротна).
Памёр 1 лістапада 1992 г.