Адкуль у вёскі імя: Троіца 
     Некалі на месцы нашай сённяшняй вёскі таксама стаяла паселішча, але потым з ім здарылася вялікая бяда.Здарылася яна не праз што іншае, як праз сквапнасць мясцовых жыхароў.Заможныя яны былі, але неспагадлівыя. Нікому не спачувалі,нікому не дапамагалі, адно ведалі – сябе глядзелі. Калі пачуюць крык аб дапамозе, то песню галасіста зацягнуць, каб іншыя думалі, што яны спявалі і не чулі.
     А якія размовы паміж сабой вялі… Адзін гаворыць:
     – Насыпаў збожжа ўжо поўны свіран, не ведаю, куды астатняе ссыпаць.
     – У мяне не меней, а можа і болей, – умешваецца другі.
     – Гэта што, у мяне яшчэ і жывёлы поўныя хлявы стаяць.Як пракарміць, не ведаю. Не тое, што кармоў не хапае, а рукі да ўсяго не даходзяць.
     – То наняў бы парабкаў, – паспяшаўся дадаць нехта з вяскоўцаў.
     – Паспяшаўся і адразу ж трапіў у няёмкае становішча, бо з усіх бакоў пасыпалася:
     – Бачыш, які шчодры. Іх жа карміць трэба.
     – А якія у нашы дні парабкі? Толькі ядуць, а працы амаль ніякай.
     – Мала гэтага, грошы ж трэба плаціць…
     – Той, хто параіў узяць парабкаў, паспрабаваў было павярнуць гамонку ў іншы бок:
     – То лепей жа карміць парабкаў, ды ўсё сабраць, чым яно ў полі згіне…
     – Параіў ды зноў папаўся, бо з усіх бакоў пачулася:
     – Паглядзіце вы на яго… Ён, відаць, аднекуль зваліўся, а не жыў тут у нас.
     – Сапраўды, бо нашых парадкаў нібыта не ведае.
     – Каб ведаў, то такога не сказаў бы…
     – Вось так яны і жылі. А як убачаць якога падарожнага ці жабрака, дык навыперадкі кідаюццадзверы зачыняць ды сабак спускаць, каб чалавек не зайшоў да іх ды аб чым-небудзь не папрасіў. Толькі гаротны пройдзе, то назад пазбіраюцца і як ні ў чым ні бывала размаўляюць сабе.
     З-за гэтага да іх і прыйшло гора. А ўсё вось як здарылася. Справа была надвячоркам. Сядзелі на прызбах вяскоўцы і лянотна перамаўляліся. Ужо пра усё перагаварылі, але ж і разыходзіцца не было ахвоты. І тут нехта выпаліў:
     – Глядзіце, падарожны!
     – Дзе?
     – Вунь, ад лесу па сцяжынцы ідзе.
     – Ага, а калі прыйдзе, то пачне слёзы ліць, што знямоглы, ды хлеба прасіць.
     – Усе яны такія. Працаваць не жадаюць, а пабірацца любяць.
     – Бо лягчэй жа папрасіць, чым потам на полі пакрыцца.
     – Давайце мы яго тут пачакаем. Цікава ж пачуць, як будзе прасіць і што гаварыць…
     Жабрак падышоў і павітаўся.Але вяскоўцы ганарліва маўчалі, толькі пасміхваліся, на яго гледзячы. Стары павёў вачыма і паўтарыў прывітанне. І на гэты раз яно павісла ў паветры. Нехта усё ж не вытрымаў:
     – Што ты тут , стары, шукаеш?
     – А нічога, людзі добрыя, дарогай ішоў…
     – А чаго праз нашу вёску?
     – Бо яна на дарозе аказалася.
     – Як у цябе проста. І прасіць нічога не будзеш?
     – А што мне прасіць, – прамовіў стары, – мне б кавалачак хлеба ды пераначаваць дзе-небудзь, а на досвітку далей пайду.
     Вяскоўцы спачатку маўчалі, але праз момант зарагаталі:
     – Бачыш ты на яго! Дайце паесці і пераначаваць, а болей нічога не трэба! Ён і пойдзе, нават не падзякаваўшы,Яшчэ і ўкрасці што можа!
     Жабрак закруціўся на месцы.
     – Людзі, вы што? Я ніколі ў жыцці чужога не браў. За што вы на мяне?
     – Уцякай адсюль, бо зараз сабак спусцім! Будзеш ведаць, як пабірацца! – закрычалі вяскоўцы.
     – Стары не прымусіў сябе доўга угаворваць і плетануў, колькі сілы было. Супыніўся ажно на ўзгорку, перавёў дух і прамовіў:
     – Калі вы са мной так, то і я вам адплачу…
     Пасля гэтых слоў жабрак азірнуўся, і вёска адразу пачала ператварацца ў вялікую высокую гару. Аказваецца, ён быў моцным чараўніком, але ніколі без дай прычыны благога людзям не рабіў.
     На той гары людзі зноў сталі сяліцца толькі праз некалькі стагоддзяў, пасля таго, як папы асвяцілі яе, акрапілі свяцонай вадой. Адбылося гэта якраз на Тройцу, таму і назва такая.
Акунёўка
Бабчына
Барсукі
Вабічы 
Гарадзец 
Зарэчча 
Заходы 
Каменныя Лавы 
Карбатоўка 
Клімавічы 
Красная горка
Любінічы
Ордаць
Палыкавічы
Рагозна
Рамшына
Рубеж
Слабодка-Княжыцы
Славені
Старыя Стайкі
Чарнаручча
Таўкачы
Троіца
Шклоў
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library