Нашай вёсцы не год і не дзесяць, а можа пяцьсот ці чатырыста, у крайнім выпадку назва яе пайшла ад старадаўняга занятку нашых продкаў – рыбнай лоўлі. У тыя часы рыбы, асабліва акунёў, было не столькі, колькі зараз, а намнога болей. І самае галоўнае - яе дазвалялі ўсім лавіць. Трэба чалавеку свежая рыба, то збярэцца і ідзе сабе на рэчку ды на возера. Яе столькі было, што кішэла ў вадзе. Праўда, калі на нераст ішла, то сяляне не хадзілі нішчыць рыбу. Гэта спрадвеку вялося. Колькі пакаленняў тут змянілася, а рыба як вадзілася, так і водзіцца.
А вось яшчэ адна легенда.
Гэта было даўным-даўно. Жылі яшчэ да нашых бабуль і іх бабулькі. Пасярод поля стаяла хатка, маленькая-прамаленькая. Ішоў падарожнік, замарыўся, і падумаў, дзе б гэта яму адпачыць. І ўбачыў ён гэтую хатку, зайшоў у яе, і застаўся там жыць назаўсёды.
А жыла ў той хатцы прыгажуня Арына. Бацькі яе памерлі. Жыла яна адна, у маленькай рачулцы лавіла рыбу.
Пражылі яны разам многа год, у іх былі дзеці, у дзяцей таксама дзеці. Вёска ўжо была не з адной хаткі, а з пяці. І вёсачка гэта ніяк не называлася. Вось вяскоўцы і думалі, як яе назваць. І вырашылі людзі: раз у рачулцы іхнія прапрадзеды лавілі рыбу окунь, якая ратавала ад смерці і голаду, трэба назваць гэтую вёсачку Акунёўка. Так і засталася назва гэтай вёскі. З гадамі вёска стала вялікай, рачулку зрабілі больш глыбей, разводзілі акуней. А рачулку назвалі Аўчыса.
|