Адкуль у вёскі імя: Рубеж 
     Вёска перастала існаваць у сувязі з узбуйненнем. Зараз існуе ўрочышча Рубеж. А калісьці гэта было прыгожае паселішча, размешчанае на месцы лясных расчыстак, вырубак (дзе лес высечаны). Паходзіць назва ад слова “рубеж”, хутчэй за ўсё ў значэнні рубяжа як мяжы ўладанняў. У мінулым такія межы абазначалі знакамі, хаця цяпер цяжка ўзгадаць, на рубяжы якіх менавіта ўладанняў.
     Але ёсць інакшае тлумачэнне назвы вёскі. Згодна мясцоваму паданню, ходзіць легенда “Адкуль Рубеж”. Пра войны тыя нам дзяды расказвалі, ну а ў кніжках, можа, і не так, як мы ведаем. Тут і шведы былі, і палякі, і французы, ну, усіх іх і пабілі. Вы, можа, чулі: тут недалёка Рубеж, дык то яшчэ ад татар. Прыйшлі яны і сталі супраць нашага войска. А раней перш біліся князі ці асілкі, а за імі ўжо войска. Выйшлі на поле татарын і рускі, біліся конныя, потым пешыя, але ніхто не пераможа. На другі дзень, аддыхнуўшы, зноў сышліся. І зноў таксама ніхто не перамог. Так і прастаялі сем дзён, пакуль не знайшоўся такі малады хлопец, што як схапіў таго татарына, ды як кінуў яго аб зямлю, так і забіў. А за ім і ўсё войска на татар пайшло, пабілі іх многа, некаторых пабралі ў палон ды паразганялі. Дык ад таго і Рубеж завецца, што доўга на ім стаялі. А ў капцах недалёка татары закапаныя.  
Акунёўка
Бабчына
Барсукі
Вабічы 
Гарадзец 
Зарэчча 
Заходы 
Каменныя Лавы 
Карбатоўка 
Клімавічы 
Красная горка
Любінічы
Ордаць
Палыкавічы
Рагозна
Рамшына
Рубеж
Слабодка-Княжыцы
Славені
Старыя Стайкі
Чарнаручча
Таўкачы
Троіца
Шклоў
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library