Назва характырызуе само паселішча. Пры засяленні тутэйшых зямель у 19 стагоддзі было запланавана забудаваць вёску адной вуліцай. Але атрымалася вуліца няроўнай, быццам скрыўленай. Відавочна, назва вёскі Карбатоўка ўтворана ад слова “карабаты” – гэта значыць няроўны, скрыўлены, пагнуты. |