З пісьмовых крыніц вядома, што вёска існавала з 17 стагоддзя. Некалі даўно людзі пачалі сяліцца каля прыгожай рэчкі Вабіч, бо зямля была тут добрая, урадлівая. Увогуле, гэта было адно з прыгажэйшых месц у тутэйшым краі. Таму ад назвы рэчкі Вабіч вёска атрымала назву і стала называцца Вабічы. |