Адкуль у вёскі імя: Славені 
     Большасць з нас добра ведаюць сваіх бацькоў, дзядуль, бабуль, прадзедаў. А ранейшыя нашы прашчуры? Як іх звалі, чым яны займаліся? Відаць, рэдка хто адкажа на гэтыя пытанні. Як жылі нашы адновяскоўцы? Чым яны займаліся? Як хочацца даведацца аб гэтым. Усе менш і менш застаецца тых людзей, якія хоць штосці помняць пра мінулае, аб якім ім расказвалі іх бацькі. Калісці, а гэта было даўно, вёска Славені складалася з адных хутароў. Не было, як цяпер, вуліц. Былі адзіныя сядзібы, якія былі далека раскіданы адна ад другой. Кожнаму хутару было свае прозвішча: Шумаціна, Калатоўка, Гасцюшына, Раскі. Гэтыя хутары былі раскіданы на беразе ракі Чарнушка, а таксама недалека ад лесу. Вось “Раскі” - гэта якраз і быў лес. Дрэвы тут сталі ў абхват чалавека. Лес “Раскі” раскінуўся на поўдзень ад цяперашняй вескі і даходзіў да в. Мікіцінічы.
     А вось “Шумаціна”, “Калатоўка”, “Гасцюшына”, гэтыя назвы звязаны з рэчкай. Вясной рэчка разлівалася і залівала ўсе наўкол. Калі ішоў крыгаход, то ўсе наўкол шумела, трэскала, бурлела.
     Яшчэ расказвалі старыя людзі, што славіліся гэтыя хутары таленавітымі людзьмі. Жылі там вельмі добрыя майстры сваёй справы: кавалі, разьбяры, бондары. Кожны майстар славіўся ў акрузе сваёй працай, сваімі вырабамі. Ад гэтага і пайшла назва вёскі Славені: “славіць свой край”. І да нашага часу жывуць людзі з прозвішчамі: Руклінскія, Кавалёвы, Маслянковы, Мазговы, Шылавы, Яравенкі. 
Акунёўка
Бабчына
Барсукі
Вабічы 
Гарадзец 
Зарэчча 
Заходы 
Каменныя Лавы 
Карбатоўка 
Клімавічы 
Красная горка
Любінічы
Ордаць
Палыкавічы
Рагозна
Рамшына
Рубеж
Слабодка-Княжыцы
Славені
Старыя Стайкі
Чарнаручча
Таўкачы
Троіца
Шклоў
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library