Свята Барыса і Глеба 
     На самай кручы, сярод крыжоў і мармуравых пліт, беластволых бяроз і таполяў стаіць на старастайкаўскаўскіх могілках прыгожая ў сваёй архітэктурнай прастаце, акуратна дагледжаная невялічкая капліца.А ўнізе ледзь чутна булькоча іскрыстая, напоенная жыватворнай прахалодай крыніца Святочніца. Штогод, 6 жніўня, сюды збіраюцца людзі на свята – адзінае свайго роду ў раёне і акрузе. Няма ў ім вялікай пышнасці, але сіла прыцягльная даволі моцная. Тут можна сустрэць убеленых сівізной бабулек, дзядоў з ордэнскімі платкамі на грудзях, старых і даволі юных асоб, веруючых і не зусім. Назва гэтага свята – “Барыса і Глеба”. Адкуль жа прыйшло яно да нас? Лeгенды аб свяце “Барыса і Глеба” перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
     Даўным даўно жылі два багатыя браты. Надарылася ім плысці ў адной лодцы па Дняпры. З-за чагосці выйшла паміж імі сварка і ў прыступе гневе адзін брат забіў другога. Узнеслі потым добрыя людзі нябожчыка, якога звлі Брыс, на высокі бераг Дняпра, дзе і пахавлі з усім княжацкім ушанаваннем. У мгілу паклалі залаты меч і шмат іншых каштоўнасцей, а над магілай замест помніка, узвялі белакаменную капліцу. Колькі разоў з той пары злыя людзі спрабавалі авалодаць багаццем пакутніка, але заўсёды іх чакаў адзін лёс – смерць.
     Яшчэ адна версія.
     Багаты купец са сваім сынам Барысам праязджаў гэтымі месцамі. У дарозе сын Барыс захварэў і памёр. Бацька ў гонар сына адбудаваў гэту капліцу і пахаваў яго там. Знаходзіліся такія смельчкі, якія дзяўбалі цагляную падлогу, каб зведаць, ці праўда, што там пахаваны князь Барыс. Але падлогу яны не змаглі прабіць. Ад кожнаг ўдара аб падлогу ідзе толькі звон. І ніхто не ведае, што гэта такое. Тых людзей, якія хацелі зведаць невядомае, спасцігла гора і смерць.
     І яшчэ адна ісціна нараджэння свята.
     Вось якія звесткі аб свяце Барыса і Глеба змешчаны ў кнізе С.В. Булгакав, выдадзенай друкарняй Кіева-Пагорскай Успенскай лаўры ў 1913 годзе, своеасаблівага царкоўнага энцыклапедычнага календара.
     Сыны раўнаапостальскага св. Князя Уладзіміра, народжаныя ад балгарыні-хрысціянкі, абодва яны з юнацтва адрозніваліся добрачэсцем, прычым св. Барыс быў вядомы сваёй любоўю да царкоўнага пення. Св. Князь асабліва любіў іх за адданасці святой веры і за іх пяшчотную братэрскую любоў аднаго да другога. Яшчэ пры жыцці св. князь Барыс атрымаў ва ўпраўленне Растоўскае Княжаства, а св. Глеб Мурамскае. Абодва яны прыкладвалі ўсе намганні д распаўсюджвання ў сваіх княствах веры хрыстосавай сярод упартых і грубых язычнікаў. Св. Глеб лічыцца першаасветнікам Мурама-Разанскй краіны, дзе са старажытных часоў і цяпер захоўваецца пмяць аб ім, як аб першым прапаведніку хрысціянства.
     У 1015 годзе, пасля блажэннай смерці св. Уладзіміра, вялікім княствам авалодаў Святаполк, закляймёны імем “Акаянага”. Асцерагаючыся саперніцтва свіх братоў, ён вырашыў забіць іх.
     Св. Барыс быў у той час с сваёй дружынаю пры рэчцы Альце. Дружына прапаноўвала яму ісці на кіеў і авалодаць тронам, але св. Брас не жадаў парушаць святасці радавых адносінаў і з абучэннем авергнуў гэту парпанову.
     Між тым Святаполк, паведамляючы св. Барысу пра смерць бацькі, каварна прапаноўваў яму быць з ім у любві і абяцаў пвялічыць яго ўдзел, разам з тым адправіў забойцаў да яго. Ноччу 24 ліпеня (пa стараму стылю) забойцы прыйшлі да шатра Барыса і, пачуўшы пенне псалмоў, якое даносілася адтуль, вырашылі пачакаць, калі св. Барыс адыйдзе да сну. Як толькі св. князь, двойчы засмучаны і смерцю бацькі, і чуікамі пра злдзейскія намеры брат, завяршыўшы малітву, лёг на свой одр, як забойцы ўварваліся і пранізалі коп’ямі св. князя і яго слугу георгія, родам венгерца, які спрабаваў абараніць свайго гаспадара ўласным целам.
     Яшчэ aдыхоўшаг св. пакутніка забойцы загарнулі ў шацёрне палтно і пвезлі да Святаполка, які, даведаўшыся, што св. Барыс яшчэ жывы, паслаў двух ворагаў працыць яго сэрца. Цела св. князя тайна было прывязяна ў Выжгарад (у 15 вярстах ад Кіева ўверх па Дняпру) і там пахавана ў царкве св. Васілія.
     Пaсля забойства св. Барыса Святаполк паслаў клікаць да сябе, знаходзіўшагся ў той час паблізу Смаленска, св. Глеба да небяспечна быццам бы захварэўшага бацькі. Юны князь ужо ведаў пра зладзейства Святаполка і са слязамі маліўся аб бацьку і браце, калі з’явіліся да яго пасланыя Святаполкам забойцы. Люты Гарасер, які стаяў на чале забойц, загадаў зарэзаць св. князя яго ж повару. Гэта было 5 верасня 1015 годы на вусці рэчкі Смядыні.
     Памяць пра абодвух святых князях-пакутніках ушаноўваецца на Русі са старажытных часоў, пра што сведчыць і да цяперашнягя часу захаваўшыеся ў гонар іх манастырскія і прыходскія цэрквы...
     Хутчэй за ўсе старастайкзўская капліца і ёсць адзін з такіх аб’ектаў, узведзены недзе ў ХVІІІ стагоддзі як сховішча пaсвяцонай іконы св. Барыса і Глеба.
     Вось аўтэнтычнасць гістарычнай падзеі, расказаная мовай духоўнай.
     У гады Вялікай Айчыннай вайны капліца захавалася. У часы баёў снарады рваліся вакол капліцы, але ні адзін з іх не папаў у яе. Раней капліца зачынялася на замок, але, калі пачалося ганенне на царкву, нехта ўзламаў замок і шмат ікон знікла. Адну з такіх ікон знайшлі на Вербавым лузе. Гэта была ікон Божай Маці. Яе вярнулі ў кaпліцу.
     6 жніўня штогод усе жыхары вёскі і яе наваколля прыхожзяць на могілкі да капліцы, дзе праходзіць царкоўная служба. А потым усе ідуць да крыніцы, а уперадзе шэсця нясуць ікону Божай Маці. Каля крыніцы свяшчэннік працягвае службу. І так з году ў год.  
Акунёўка
Бабчына
Барсукі
Вабічы 
Гарадзец 
Зарэчча 
Заходы 
Каменныя Лавы 
Карбатоўка 
Клімавічы 
Красная горка
Любінічы
Ордаць
Палыкавічы
Рагозна
Рамшына
Рубеж
Слабодка-Княжыцы
Славені
Старыя Стайкі
Чарнаручча
Таўкачы
Тройца
Шклоў
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library