Вёска нарадзілася ў савецкі час. Яна заснавана перасяленцамі ў пачатку 1920-х гадоў. Яе гісторыя непарыўна звязана з тымі істотнымі зменамі, якія ўнесла ў жыцце Кастрычніцкая рэвалюцыя і назва яе ўтворана ў першыя гады Савецкай улады. Месца, дзе збіраліся будаваць вёску, жыць па-новаму, выбіралі старанна. Хутаране, што збіраліся перабрацца на новае месца жыхарства, вырашылі пачаць будавацца на прыгожым месцы каля ручая на ўзгорку. Вырашылі сяліцца адной вуліцай. Доўга выбіралі назву для паселішча. Ведалі, што яна павінна была стаць прыгожай, паказальнай, і выглядам сваім, чысцінёй адрознівацца ад другіх старых паселішчаў. Таму вёска стала называцца Краснай Горкай. |