Назва ўтварылася па характару працоўнай дзейнасці сялян. Вёска існавала са старадаўніх часоў. Жыхары вёскі некалі нарыхтоўвалі ў ліпняках шмат лыка (палоскі з лубу – прамежкавай часткі кары, якія здзіралі з маладой ліпкі) і плялі з яго лапці, мяхі – рагожы, пасцілкі – дзяругі. Мясціна, дзе дзерлі лыка і апрацоўвалі яго, называлася Палыкаўня або Палыкавічы. Ад гэтага і назва вёскі. |