Адкуль у вёскі імя: Чарнаручча 
     Людзі тут здаўна жывуць. Упадабалі нашы далёкія продкі гэтыя мясціны. Якія там хаціны ці іншыя будыніны былі – невядома, але зямля заўсёды добра радзіла. Але ж і тады таксама зайздросныя суседзі былі, якім не давала спакою чужая працавітасць ды шчырасць, тое, што ў іншых зямля лепей радзіла і ўраджаі былі лепшыя. А калі так, то збіраліся і ішлі вайной, каб забраць сабе ўсё, а мясцовых жыхароў выціснуць як мага далей ці ўзяць у палон і выкарыстоўваць ужо ў якасці таннай рабочай сілы. Таму не раз і не два нашым продкам даводзілася са зброяй у руках даказваць хцівым суседзям свае правы на гэтыя мясціны. Войны адбываліся часта. Гэта была самая сапраўдная трагедыя, бо не паспеюць адысці ад аднае бяды, як тут жа набліжаецца другая. Галосяць жанчыны, убіваюцца над магіламі мужоў ды сыноў, а смерць ужо на меньшых дзяцей пазірае. Здавалася, радавацца трэба матулям, што сыны нібы дубы цягнуцца, а яны толькі горка плачуць на маладых зірнуўшы, бо ведаюць, што не кожны з іх дажыве да глыбокай старасці, што не аднаму давядзецца грудзі ў грудзі сысціся з лютым ворагам, баронячы родную зямельку.
     Вось аднаго разу таксама пайшлі ворагі на нашу зямлю вайной. Войска сабралі – не злічыць. Усё навокал стагнала, сама зямля плакала, адчувала, што тут адбудзецца ў хуткім часе.
     Мясцовы князь сабраў дружыну, паклікаў усіх, хто мог трымаць зброю і стаў рыхтавцца да рашаючай бітвы. Для ўсіх галоўным было адно: загінуць, але чужынцам роднай зямлі не саступіць. Старайцеся, хлопцы! – падбадзёрваў валадар. І людзі стараліся. Выбіваліся з апошніх сіл, але ўзводзілі ўмацаванні, кавалі зброю, падвозілі харчы і корм для коней. Пазіцыю для бітвы князь выбраў удалую: ззаду рос густы дубняк, спераду было адкрытае поле, а побач, нібы пад нагамі, бег даволі шырокі ручай. Вада ў ім была чыстая і сцюдзёная. Воіны, п’ючы з яго, задуменна прамаўлялі, звяртаючыся нібы да жывога:
     Эх, якім ты будзеш праз пару дзён?.. Ці не замуціцца твая чысцюткая вада ад той крыві, што пральецца тут? Ды ручай нічога не разумеў, толькі яшчэ весялей журчэў, нібы спецыяльна паказваючы перад людзьмі сваю жвавасць.
     Дружына заканчвала прыгатаванні. Разведчыкі даносілі, што чужынцы ўжо зусім побач. На сваім шляху яны ўсё вынішчаюць, паляць. Воіны дружыны былі настроены да апошняга стаяць, але чужынцаў не прапусціць, абараніць сваіх родных і блізкіх.
     Спакойна, хлопцы, спакойна, –стрымліваў сваіх людзей князь. – Пачакаем да бітвы, не так ужо доўга засталося. Сапраўды, пад вечар наступнага дня падляцелі ўзмыленыя вершнікі і паведамілі: княжа, перадавыя атрады ворага ўжо ў некалькіх вёрстах адсюль.
     Ноччу яны не пойдуць, не асмеляцца, - упэўнена прамовіў валадар. – А вось з самае раніцы бітва і пачнецца. Воіны вялі сябе спакойна, бо зараней рыхтаваліся. Ноч праляцела непрыкметна. Неўзабаве і першыя промні сонца ярка заблішчэлі на кальчугах ды шаломах. Ніхто з праціўнікаў не адважваўся пачаць першым. Тут з варожых радоў вылецеў асілак. Падскочыў крокаў на трыццаць і спытаў:
     - Ну, што, можа, хто хоча са мной сілай памерацца?! Воіны маўчалі. Перад імі быў такі здаравіла, якога людзі і ў вочы ніколі не бачылі. А тады ў войсках быў такі закон няпісаны: хто ў двубоі пераможа, то таго войска і захоплівае ўсё, а пераможаныя без бою адыходзяць, пакідаючы ўсё нажытае. Яшчэ і таму воіны маўчалі, што асцерагаліся – бо прайграеш, а астатнія будуць адплачваць. А асілак насміхаўся:
     - Знайшліся мне воіны!.. Вам з бабамі ваяваць і то невядома яшчэ, хто пераможа!..
     І тут пачуўся голас з княжацкай дружыны:
     - Дазволь, княжа...
     Наперад прабіваўся таксама немалы воін, але твар у яго быў такі светлы, а вочы такія чыстыя, што здавалася, члавек сабраўся не на верную смерць, а на пагулянку.
     Давай, братка... Не падвядзі...
     Як пачалі біцца, як пачалі сячыся. Спачатку перавагу нельга было нікому аддаць, а потым воін княжацкай дружыны секануў ворага па галаве, той і ўпаў з каня. Так і ўцяклі чужынцы, нічым не пажывіўшыся.
     А ручай той, на якім бітва-двубой адбывалася , назвалі Чорны Ручай. Кажуць , у пачатку бітвы сапраўды кроў чорная цякла. Адтуль і вёска назву атрымала – Чарнаручча.

     Легенду запісала бібліятэкар Чарнаруцкай сельскай бібліятэкі Салаўёва А.В. з успамінаў старажылаў  
Акунёўка
Бабчына
Барсукі
Вабічы 
Гарадзец 
Зарэчча 
Заходы 
Каменныя Лавы 
Карбатоўка 
Клімавічы 
Красная горка
Любінічы
Ордаць
Палыкавічы
Рагозна
Рамшына
Рубеж
Слабодка-Княжыцы
Славені
Старыя Стайкі
Чарнаручча
Таўкачы
Троіца
Шклоў
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library