Адкуль у вёскі імя: Таўкачы 
     Вёска названа па-смешнаму, а назву атрымала ў гераічнай падзеі. Раней жа як адбывалася? Калі нападалі ворагі на бацькаўшчыну, то ўсе разам ішлі яе абараняць.
     Падзея гэтая адбылася вельмі даўно. Тады тут валадарыў не вельмі багаты князь. Так здарылася, што лепшыя землі і палеткі дасталіся іншым братам, а яму самаму малодшаму дасталася, што заставалася. Не ганарысты быў хлапчына і гэтаму радаваўся. Людзі трапіліся яму памяркоўныя і працавітыя, ніколі і нідзе не падводзілі яны гаспадара. Калі адбываліся войны, то старэйшыя браты ці бацька клікалі і малодшага з дружынай у паход супраць ворагаў. Калі князь багаты, то і дружына яго багатая, а калі князь небагаты, то і войска мае ў руках абы-што. Крыўдна і балюча было маладому князю за сваю дружыну. Паклікаў ён да сябе старэйшых і самых спрактыкаваных жыхароў свайго княства і падзяліўся з імі сваімі перажываннямі. Доўга думалі яны, што рабіць, але нічога не прыдумалі. Тут адзін стары і кажа:
     – Вось што, княжа, пойдзем у бітву так, як ёсць. Прыхопім тое, што будзе пад рукой і што лепей за ўсё можа прыстасаваца да зброі. З віламі ды сякерамі. Але рыхтавацца вайсковай справе нам трэба раней. Няхай спрактыкаваныя воіны твае ідуць па вёсках і пачынаюць вучыць людзей. Так і зрабілі. Вайсковай справе вучыліся па ўсіх вёсках. Біліся барадатыя мужчыны, ля іх вучыліся падлеткі і маленькія хлапчукі. Тым часам пачалася вайна. Кінуў кліч князь, каб збіраліся людзі. У вялікую дружыну ішлі, узброеныя чым папала, але вясёлыя, упэўненыя ў сваіх сілах. Самае непрыемнае адбылося, калі падыйшлі да асноўнай дружыны. Як убачылі тыя дружыннікі людзей з віламі ды сякерамі ў руках так і пачалі рагатаць:
     – Ой, паглядзіце на іх! Некаторыя з таўкачамі ідуць!
     Пачалася бітва. Жорсткая яна была, крывавая. Не раз перамога пераходзіла ад аднаго боку да другога і невядома, хто перамог бы, каб не тыя самыя дрэнна ўзброеныя , але затое выдатна абучаныя воінвы малодшага князя. Яны біліся так адчайна і так умела, што ворагі, якія думалі атрымаць лёгкую перамогу, пабеглі.
     Закончылася бітва. Вялікі князь маўчаў, а потым звярнуўся да малодшага сына:
     – Дзе яны ў цябе так добра ваяваць навучыліся?
     З таўкачамі працуючы, тата, – прагучаў вясёлы адказ. Усе засмяяліся, але на гэты раз, аддаючы павагу мужнасці і храбрасці людзей. А пра тых жыхароў пачалі гаварыць, што яны перамаглі сваіх ворагаў аднымі таўкачамі. Так і паселішча іх празвалі – Таўкачы.

     Легенду запісала бібліятэкар Таўкачоўскай сельскай бібліятэкі Зубарава Л. М. з успамінаў старажылаў вёскі  
Акунёўка
Бабчына
Барсукі
Вабічы 
Гарадзец 
Зарэчча 
Заходы 
Каменныя Лавы 
Карбатоўка 
Клімавічы 
Красная горка
Любінічы
Ордаць
Палыкавічы
Рагозна
Рамшына
Рубеж
Слабодка-Княжыцы
Славені
Старыя Стайкі
Чарнаручча
Таўкачы
Троіца
Шклоў
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library